Допыты, допыты, допыты…
Раніцай 11 студзеня ў Магілёўскае КДБ па мабільным тэлефоне "на размову" выклікалі журналіста "Бобруйского курьера" Яўгена Васьковіча, перадае "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
Учора ў Бабруйску кіраўніка бабруйскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева дапыталі ў КДБ як сьведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19–20 сьнежня.
10 студзеня дапытвалі і актывіста “Маладой Беларусі” Алеся Галаваня. Ен распавёў, што каля 22.15 выйшаў з Першамайскага РАУС, дзе адбывалася гутарка з супрацоўнікамі КДБ. Паводле спадара Галаваня, прыкладна ў 18.30, калі ён знаходзіўся недалёка ад свайго дому, яго паклікалі з машыны супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і прапанавалі паехаць разам зь імі ў Першамайскі РАУС. У пастарунку давялося з гадзіну пачакаць, а потым актывіста паклікалі на гутарку з двума супрацоўнікамі КДБ.
Слонімскага актывіста Івана Бедку выклікалі 10 студзеня ў КДБ
позвай. Ён быў удзельнікам Плошчы і адседзеў 15 сутак
на Акрэсьціна. Зь яго слоў, задавалі стандартныя пытаньні: з кім
быў на Плошчы, што там рабіў і г.д., а потым зачыталі
папярэджаньне аб крымінальнай адказнасьці.