Прыйшлі з ператрусам да брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды
https://spring96.org/be/news/40494
2011
2011-01-10T11:04:18+0200
2011-01-10T11:04:18+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У кватэру брэсцкага актывіста дэмсіл Андрэя Шарэнды спрабуюць трапіць двое невядомых, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.
Паводле яго слоў, 10 студзеня прыкладна, а дзявятай гадзіне яму патэлефанавала жонка Шарэнды і сказала, што прыкладна ў 8.50 да іх сталі званіць і грукаць у дзверы кватэры два чалавекі ў цывільным, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ.
Андрэй Шарэнда адмовіўся адчыняць ім дзверы без участковага інспектара міліцыі, — дадаў праваабаронца. — Гэтыя людзі сказалі, што звяжуцца з участковым. На 10 гадзіну раніцы яны заставаліся каля дзвярэй кватэры актывіста».
У кватэры знаходзіцца Андрэй Шарэнда і яго жонка.