Юльяна Місюкевіча змясцілі на Акрэсціна
https://spring96.org/be/news/40475
2011
2011-01-08T14:49:23+0200
2011-01-08T14:49:23+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/akrescina.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
6 студзеня пасля здачы іспыту з універсітэту на допыт у Камітэт дзяржбяспекі быў дастаўлены маладафронтавец Юліян Місюкевіч. Пасля гэтага ён не выходзіў на сувязь, а тэлефон увесь час быў адключаны. Паплечнікі прагназавалі, што Місюкевіча маглі як пакінуць у якасці "падазраванага" у КДБ, так і асудзіць за ўдзел у акцыі 19 снежня.
Каб даведацца месцазнаходжанне актывіста, 7 снежня прэс-сакратарка "Маладога фронту" Таццяна Шапуцька павезла яму на Акрэсціна перадачу, якую прынялі. Такім чынам высветлілася, што Місюкевіч утрымліваецца менавіта там.
Верагодна, што маладафронтаўца прыцягнуць да адбыцця адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве па арт. 23.23 КаАП.