Аляксандр Малчанаў – падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
https://spring96.org/be/news/40471
2011
2011-01-07T15:23:02+0200
2011-01-07T15:23:02+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/cen_kraty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
7 студзеня стала вядома, што барысаўскі актывіст Аляксандр Малчанаў утрымліваецца ў СІЗА КДБ і дапытваецца ў якасці падаздаванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
Учора ўвечары (6 студзеня) у ягонай кватэры ў Барысаве быў праведзены ператрус супрацоўнікамі КДБ. У выніку Аляксандр у кайданках быў забраны для далейшых следчых дзеянняў у Мінск.
Акрамя крымінальнай справы аб масавых беспарадках, Аляксандр можа праходзіць (па пяпярэдніх звестках) па справе аб знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) у сувязі з тым, што ў Барысаве невядомымі быў зняты дзяржаўны сцяг на адным з адміністратыўных будынкаў горада.