Актывіст з Астраўца трапіў у рэанімацыю
https://spring96.org/be/news/4045
2006
2006-03-23T10:00:00+0200
2006-03-23T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода Мікалай Уласевіч, сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча, 23 сакавіка павінен быў выйсьці на волю. Яго асудзілі на пяць сутак па абвінавачаньні ў супраціве міліцыі. Затрымалі Мікалая Уласевіча, калі ён расклейваў улёткі Мілінкевіча.
У камэры Мікалай Уласевіч аб’явіў галадоўку. Учора ўвечары яму стала дрэнна, забалела сэрца, яго забралі ў шпіталь. Сёньня а шостай раніцы з тэрапэўтычнага аддзяленьня перавялі ў рэанімацыю. Цяпер ён ляжыць пад кропельніцай