КДБ хапае актывістаў проста на вуліцы
https://spring96.org/be/news/40448
2011
2011-01-06T10:21:47+0200
2011-01-06T10:21:47+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Слонімскі актывіст Барыс Кучынскі выйшаў з хаты, каб ісьці на пошту. Да яго пад’ехала легкавушка, зь яе выйшлі два мужчыны, назваліся супрацоўнікамі КДБ і папрасілі праехаць зь імі.
Праз тэлефон Барыс Кучынскі паведаміў, што ня ведае чаму яго такім чынам дастаўляюць у КДБ. Ён прасіў кіроўцу спыніцца і хацеў выйсьці, але яго з машыны ўжо не выпускаюць.
Барыс толькі нядаўна адбыў 15 сутак на Акрэсьціна за ўдзел у Плошчы.