viasna on patreon

Ператрусы ў Тальцы і Мар’інай Горцы

2011 2011-01-05T21:57:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Геаграфія ператрусаў у справе 19 сьнежня пашыраецца. Сёньня супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў Пухавіцкі раён. А 21 гадзіне 5 студзеня скончыўся ператрус у актывісікі партыі БНФ, настаўніцы з Талькі Наталі Ільініч. Забралі кампутар.

Як стала вядома «Нашай Ніве», адбыўся ператрус у кватэры Алеся Васьковіча ў Мар’інай Горцы. Прадпрымальнік Васьковіч — адзін з заснавальнікаў Саюза за мадэрнізацыю, на чале якога стаяў Алесь Міхалевіч.

Сам Васьковіч не быў у хаце ў часе вобшуку. Прысутнічалі ягоныя сястра і мама. Гэбісты забралі відэакасету з запісамі мітынгаў, а таксама скапіявалі з камп’ютара некалькі файлаў. Хацелі забраць і бел-чырвона-белы сцяжок, але нешта раздумалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства