Журналістку Белсату выклікаюць на допыт у КДБ наконт справы Бябеніна
https://spring96.org/be/news/40437
2011
2011-01-05T21:20:36+0200
2011-01-05T21:20:36+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Журналістку Вікторыю Колчыну, якая здымае для тэлеканала
«Белсат» фільм пра загінулых журналістаў, па тэлефоне выклікалі
на допыт у КДБ. Ён адбудзецца 6 студзеня
а 12 гадзіне. У размове ёй патлумачылі, што хочуць
«паразмаўляць наконт Зьмітра Бандарэнкі», — паведамляе сайт Белсату.
Зьміцер Бандарэнка, давераная асоба Андрэя Саньнікава, утрымліваецца
ў ізалятары КДБ у Менску. Яму выстаўлена абвінавачваньне
ў арганізацыі масавых беспарадкаў у беларускай сталіцы
19 сьнежня. Зьміцер Бандарэнка быў таксама сябрам Алега Бябеніна.