Ператрусы ў Афнагеля і Тычыны
https://spring96.org/be/news/40435
2011
2011-01-05T20:29:02+0200
2011-01-05T20:29:02+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Супрацоўнікі КДБ атакавалі дом у вёсцы Малінаўка,
у якім жыве моладзевы лідэр Яўген Афнагель з жонкай.
Як стала вядома charter97.org, нападнікі выламалі дзьверы суседзяў
і праз запасны ўваход паспрабавалі пранікнуць у кватэру Афнагеля, кіраўніка
менскага штаба Андрэя Саньнікава. Сьведкамі нападу стаў цесьць актывіста
і яго жонка. Самога Яўгена дома не было, сустракацца
з кадэбэшнікамі ён не плянуе.
Супрацоўнікі КДБ забралі відэакамэру і кампутарнае абсталяваньне. Ператрус
праводзіцца ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
Таксама, як паведаміў у Твітэры Аляксей Валабуеў, сёньня ўвечары
пачаўся ператрус у салігорскага маладафронтаўца і актывіста кампаніі «Гавары
Праўду» Андрэя Тычыны.