Кастусёў праз Вярхоўны суд аспрэчвае вынікі выбараў
https://spring96.org/be/news/40375
2011
2011-01-04T09:06:54+0200
2011-01-04T09:06:54+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Рыгор Кастусёў падаў заяву ў
Вярхоўны суд Беларусі з просьбай перагледзець рашэньне Цэнтральнай камісіі аб
прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў. У заяве ўтрымліваецца пералік парушэньняў,
якія былі зафіксаваныя назіральнікамі, сябрамі выбарчых камісій і даверанымі
асобамі кандыдатаў.
"У мяне няма спадзеву на справядлівае рашэньне Вярхоўнага суду. Магчыма,
мая заява нават ня будзе прынятая да разгляду. Тым ня менш, я перакананы, што
падаць заяву з просьбай перагледзець рашэньне ЦВК з улікам парушэньняў, я мусіў.
А рашэньне па маёй заяве няхай застанецца на сумленьні беларускіх уладаў",
– заявіў Рыгор Кастусёў, паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ.