КДБ супраць прэсавай канфэрэнцыі Рымашэўскага
https://spring96.org/be/news/40374
2011
2011-01-04T08:58:29+0200
2011-01-04T08:58:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Былы вязень «амэрыканкі» Віталь Рымашэўскі
кажа, што вымушаны скасаваць сваю першую прэсавую канфэрэнцыю, якая была
заплянаваная на раніцу 4 студзеня.
Увечары 3 студзеня, пасьля таго як былі разасланыя запрашэньні
на прэсавую канфэрэнцыю Рымашэўскага, экс-кандыдата на прэзыдэнта
выклікалі ў КДБ.
Там яму заявілі, што заўтрашнюю прэсавую канфэрэнцыю разглядаюць
як разгалошваньне таямніцы сьледзтва. Яму было заяўлена, што
ў выпадку правядзеньня такой прэсавай канфэрэнцыі ён будзе зноў
арыштаваны. У гэтых умовах Рымашэўскі вырашыў скасаваць свой выступ перад
журналістамі.