viasna on patreon

На Акрэсціна ўтойвалі сапраўдную колькасць арыштаваных

2011 2011-01-03T22:06:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 3 студзеня, выйшлі на волю ўдзельнікі акцыі пратэсту, якім суды вынеслі пакаранні ў выглядзе 15 сутак адміністратыўнага арышту.

Пры вызваленні з цэнтру ізаляцыі прававапарушальнікаў высветлілася, што адміністрацыя ўстановы ўтойвала сапраўдную колькасць арыштаваных, якія там утрымліваліся 15 сутак. Так, згодна са спісамі, прадстаўленымі ў ЦІП, сёння павінны былі выйсці 28 чалавек, на самой справе адміністратыўна арыштаваных на дадзены тэрмін і вызваленых аказалася 45. Першая група ў колькасці 16 чалавек была адпушчана з самога цэнтру ізаляцыі ўсярэдзіне дня, астатнія арыштаваныя вывозіліся арганізавана на адным аўтазаку і 2 уазіках ужо бліжэй да вечара, і людзі, якія сабраліся сустрэць сваіх блізкіх і сяброў, не замаглі гэта зрабіць, а вымушаны былі шукаць вызваленых па горадзе.

У Жодзіна з ізалятару сёння былі вызвалены 103 чалавекі. Сустрэць блізкім і сябрам вызваленых таксама ўдалося не ўсім. Адміністрацыя ізалятару арганізавала дастаўку людзей у Мінск, але калі адзін аўтобус спыніўся і высадзіў “арыштантаў” каля станцыі метро “Усход”, дзе іх чакалі родныя і валанцёры, то другі аўтобус там не спыніўся і павёз людзей у невядомым накірунку, відаць, падалей ад месцаў, дзе вызваленых маглі чакаць.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства