viasna on patreon

Гомельскіх актывістаў пачалі выклікаць у КДБ

2011 2011-01-03T16:03:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Давераную асобу кандыдата Мікалая Статкевіча па Гомелі Юрыя Захаранку выклікаюць у КДБ.

Невядомы супрацоўнік органаў дзяржбяспекі спрабаваў запрасіць спадара Захаранаку на гутарку ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску, аднак актывіст адмовіўся ісці на допыт без позвы.

Юрый Захаранка:

– Я адказаў так: “выходжу з галадоўкі. Мне вельмі дрэнна. Калі ласка, дасылайце позву, потым я, як законапаслухмяны грамадзянін гатовы з’явіцца”. На гэты конт мне паведамілі, што “мы параімся з начальствам, а потым вам ператэлефануем”. Пакуль што, цішыня, аніякіх званкоў.

Юрый Захаранка быў затрыманы ў абласным цэнтры ў асноўны дзень галасавання і асуджаны на 12 сутак арышту, быццам за нецэнзурную лаянку. У знак пратэсту супраць незаконнага прысуду і арышту гамяльчук Захаранка трымаў галадоўку цягам 12 сутак.

Падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання актывіста ўжо апытвалі супрацоўнікі КДБ па справе аб масавых беспарадках, што нібыта мелі месца 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства