viasna on patreon

Сіліцкі: «Спантанная салідарнасць выштурхоўвае новых лідараў»

2011 2011-01-03T14:38:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be
Што цяпер павінна рабіць апазіцыя? Адказвае дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі.

— 19 снежня адбыўся пагром, але не разгром апазіцыі. Развіццё падзеяў пасля 19 снежня (як і палітычная дынаміка на працягу года) дае падставы меркаваць, што палітычная апазіцыя будзе здольная адрадзіцца нават нягледзячы на рэпрэсіі — для яе ў беларускім грамадстве папросту існуе сацыяльная база. Але перад усім незалежным грамадствам зараз стаяць у першую чаргу грамадскія і праваабарончыя, а не палітычныя задачы. Важна дамагчыся незалежнага расследавання падзеяў 19 снежня і цалкам апраўдаць тых, хто трапіў за краты, у вачах беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці, аказаць дапамогу пацярпелым.

Спантанная чалавечая салідарнасць выштурхоўвае новых лідараў і сведчыць патэнцыял грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Важна, каб палітычная апазіцыя ў першую чаргу ўсвядоміла сябе менавіта як палітычнага прадстаўніка гэтых працэсаў, упісвалася і дапамагала ім. Зараз не час на нейкія арганізацыйныя высновы ці новыя канфігурацыі.

За час палітычнай кампаніі 2010 года дэмакратычны рух у Беларусі канчаткова аформіўся як сеткавая структура, якая не ўлазіць у рамкі партыйных брэндаў і штучных кааліцый.

Галоўнае — каардынацыя дзейнасці і салідарнасць як на мясцовым, так і на нацыянальным узроўні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства