Гарадзенскіх актывістаў саджаюць зноў адразу пасьля вызваленьня
https://spring96.org/be/news/4032
2006
2006-03-21T10:00:00+0200
2006-03-21T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня паўторна затрымалі Яўгена Лясоцкага з каманды Мілінкевіча. Першым разам ён трапіў у міліцыю 16 сакавіка, на наступны дзень суд пакараў яго 5-дзённым арыштам нібыта за нецэнзурную лаянку. Ён выйшаў сёньня на волю, але зноў трапіў у пастарунак.
Сёньня выпусьцілі зь міліцэйскага ізалятара Зьміцера Кухлея й Андрэя Панасіка. Іх затрымалі ў суботу 18 сакавіка. Хлопцы нават не пасьпелі нікому паведаміць пра сваё затрыманьне. У судзе ім далі па трое сутак арышту — нібыта, за дробнае хуліганства.
Да Андрэя Панасіка пасьля гэтага была скарыстана мера стрыманьня — хатні арышт. Супраць яго распачата крымінальная справа паводле артыкулу 193 — аб прыналежнасьці да незарэгістраванай грамадзкай Ініцыятывы “Партнэрства”.
Радыё Свабода