На кватэры Лябедзькі пачаўся ператрус
https://spring96.org/be/news/40222
2010
2010-12-28T11:40:30+0200
2010-12-28T11:40:30+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра ператрус "Свабодзе"
паведаміла намесьніца старшыні выканкаму Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аксана
Крышчановіч.
Паводле яе слоў, на кватэру лідэра партыі, які жыве па вуліцы Лесі Ўкраінкі,
зьявіліся супрацоўнікі спэцслужбаў. Яны прад'явілі сыну Лябедзькі Арцёму
пастанову, якая дазваляе зрабіць ператрус.
Анатоль Лябедзька па-ранейшаму знаходзіцца ў турме КДБ, дзе трымае галадоўку.