21 сакавіка 10-й гадзіны раніцы ў Мінску быў затрыманы галоўны рэдактар газеты Наша нівы Андрэй Дынько.
https://spring96.org/be/news/4021
2006
2006-03-21T10:00:00+0200
2006-03-21T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яго затрымалі людзі ў цывільным, калі ён выходзіў з аўтобуса на Кастрычніцкай плошчы, на якой усю ноч прастаялі людзі з намётамі (сёння раніцай там заставалася некалькі соцень чалавек). Паводле папярэдняй інфармацыі, у руках у журналіста была торба, у якой ён нёс прадукты харчавання для ўдзельнікаў акцыі. Пакуль месцазнаходжанне А. Дынько дакладна невядома, аднак калегі выказваюць меркаванне, што ён быў дастаўлены ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі. Туды зараз скіраваліся прадстаўнікі БАЖ.
Прэс-служба ГА Беларуская асацыяцыя журналістаў