viasna on patreon

Пракурора просяць паведаміць дакладны час вызвалення арыштаваных

2010 2010-12-25T23:20:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zodzina-izaliatar-3-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жодзінскія праваабаронцы Святлана і Яляксей Лапіцкія звярнуліся да пракурора горада Уладзіміра Нябоскі з просьбай забяспечыць паўнавартаснае інфармаванне пра лёс арыштаваных іх родных, блізкіх, сяброў і зацікаўленую грамадскасць.

 

У заяве праваабаронцаў адзначаецца: “У Жодзіна (турма №8 і ІЧС) была накіравана вялікая колькасьць асуджаных грамадзянаў, якія прымалі ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19.12.2010, але спісаў арыштаваных грамадскасці не прадстаўляецца(…) Бацькі і сябры арыштаваных, а таксама праваабаронцы пастаўлены ў зневажальныя ўмовы, чэргі для перадач выстрайваюцца на адкрытым паветры на холадзе(…)”.

Праваабаронцы просяць пракурора ўплываць на кіраўніцтва ГАУС, каб яно “прадставіла бацькам, сябрам асуджаных і грамадскасці дакладныя звесткі пра ўсіх затрыманых, час і меру пакарання, плануемы час вызвалення -- гэта неабходна зрабіць тэрмінова, бо людзі не ведаюць, дзе канкрэтна знаходзяцца і калі будуць вызваляцца іх блізкія”. Таксама важна, па меркаванні жодзінскіх праваабаронцаў, арганізаваць працэс прыёму перадач такім чынам, каб людзі, якія прыяжджаюць у Жодзіна, не пакутвалі ад холаду, знаходзячыся ў чэргах працяглы час, а менавіта: прадставіць цёплае памяшканне у будынку ГАУС ці ў прыдатным для знаходжаньня такой колькасці людзей іншым месцы.

У звароце да пракурора таксама ўтрымліваецца заклік, што “з улікам таго, што людзі затрыманы за мірную грамадска-палітычную акцыю і не з’яўляюцца небяспечнымі для грамадства злачынцамі”, разгледзець магчымаць дазволу перадаваць арыштаваным пісьмовыя паведамленні ад родных і блізкіх, у тым ліку святочныя віншаванні і паштоўкі. А таксама праваабаронцы просяць з улікам надыходзячых святаў увядзення рэжыму садзеяння ў атрыманні арыштаванымі харчовых і падарункавых перадач.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства