Масавыя затрыманні людзей у Гродне
https://spring96.org/be/news/4015
2006
2006-03-20T10:00:00+0200
2006-03-20T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля 20 гарадзенцаў а 16-ай гадзіне стаялі ў парку і размаўлялі, да іх падыйшлі міліцыянты і пачалі крычаць, каб усе разыходзіліся.
Замест адказу на пытанне: "А што, ужо і ў парку пастаяць нельга?" міліцыянты пачалі хапаць людзей і цягнуць іх у міліцэйскую машыну. Сярод пяці затрыманых быў і Анджэй Пісальнік, рэдактар газеты "Glos znad Niemna na uchodzstwie", якога толькі сёння зранку выпусцілі з-пад арышту. У міліцыі не ведаюць, дзе знаходзіцца зараз Анджэй Пісальнік.
Як паведамілі толькі што ПАГОНІ, не так даўно затрымалі яшчэ восем чалавек. Прозвішчы затрыманых пакуль невядомыя. Зараз у парку знаходзяцца міліцыянты, якія падыходзяць амаль да кожнага і кажуць, каб не стаялі ў парку.
Марына Крывіц
pahonia.promedia.by