Судзьдзя Уладзімір Аўдзеенка арыштаваў Юрыя Гіцэвіча на 5 сутак
У судзе Маскоўскага раёну адбыўся судовы разгляд адміністратыўнай справы па арт. 156 КаАП РБ (дробнае хуліганства) у адносінах да Юрыя Гіцэвіча, які быў затрыманы 19 сакавіка ў сябе на кватэры.
Судзьдзя Уладзімір Аўдзеенка вынес рашэньне арыштаваць моладзевага актывіста на 5 сутак адміністратыўнага арышту. Сьведкамі ў судзе выступалі супрацоўнікі аддзелу аховы Маскоўскага раёну Архіпаў і Дыба. Паколькі яны блыталіся ў сьведчаньнях і гэта было відавочна, судзьдзя выдаліў назіральнікаў, журналістаў і астатніх прысутных з судовай залы.
У абарону Юрыя Гіцэвіча выступаў Аляксей Шэін, якога заўтра чакае суд па падобным абвінавачаньні. Аляксей Шэін быў таксама затрыманы ва ўласнай кватэры і правёў ноч у сьпецпрыёмніку на Акрэсьціна. Пасьля суда над Гіцэвічам ён зноўку будзе дастаўлены на Акрэсьціна.