viasna on patreon

Вобыскі на Каляды

2010 2010-12-26T11:09:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на светлае свята каталіцага Ражджаства Хрыстова, у Беларусі працягваюцца ператрусы, што яшчэ больш згушчае атмасферу страху. Папярэдняя інфармацыя пра правядзеньне ператрусу ў кватэры праваабаронцы Тацяны Равяка аказалася неправеранай, спадзяемся, што ва ўладаў хопіць розуму не праводзіць татальную зачыстку прадстаўнікоў грамадзянскай Беларусі.

 

Уначы з 25 на 26 снежня невядомыя ўварваліся ў офіс першага незалежнага тэлеканалу "Белсат" у Менску. Яны разрэзалі дзьверы памяшканьня адмысловай пілой. Цяпер уваход на офіс апячатаны. На той момант у памяшканьні нікога не было. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу ў Менску Міхась Янчук карэспандэнту Радыё Свабода, журналісты разам з тэхнікай і абсталяваньнем выехалі некалькі дзён таму. "У пакінутым некалькі дзён таму менскім офісе Белсату са ўсяго абсталяваньня засталася толькі дагістарычная саракагадовая пячатная машынка. У яе ўстаўлены аркуш паперы - а на ім напісана ад рукі: Specially for you. А да машынкі дачэпленая памаранчавая стужка з надпісам - Белсат TV", - паведамляе Міхась Янчук у Facebook.

19-00. У цэнтральным  офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Мінску ўжо каля двух гадзінаў супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус. Канфіскуюцца сістэмныя блокі кампутараў і іншая тэхніка, перадвыбарчыя агітацыйныя матэрыялы, газеты, кампакт дыскі і нават запісныя кніжкі.

На офісе "Еўрапейскага радыё для Беларусі" у адсутнасць супрацоўнікаў праведзены ператрус. Ключ ад офіса меўся на вахце. Рэдактар радыё Віталь Зыблюк выпадкова заехаў на працу ў калядны дзень і… пабачыў, як выносяць кампутары, паведаміла Наша Ніва.

У 14-30 стала вядома, што следчыя наведаліся да Міланы Міхалевіч - жонкі кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча

15-20. Як распавяла "Еўрарадыё" праваабаронца Алена Танкачова ў дадзены момант ідуць вобшукі на кватэрах Дар'і Корсак, гэта жонка Аляксандра Атрошчанкава, і ў кватэры яго бацькоў. Таксама ператрус ідзе на кватэры маці Наталлі Радзінай

12-05. У дадзены момант КДБ ладзіць ператрусы на кватэрах ва Уладзіміра Халіпа, бацькі Ірыны Халіп, актывіста дэмакратычнага руху Вячаслава Сіўчыка і праваабаронцаў Аляксея Капуцкага і Алега Воўчака.

12-00. У Маладэчна прайшоў ператрус на кватэры у праваабаронцы і грамадскага дзеяча Аляксея Капуцкага. Супрацоўнікі міліцыі і КДБ працягваюць ператрус на офісе Капуцкага.

Працягваецца хваля затрыманьняў і ператрусаў у Беларусі. Нягледзячы на калядныя святы сёньня ўранку пачаўся ператрус у Паўла Батуева у Салігорску. Пра гэта праваабаронцам паведамілі ягоныя сябры. Больш падрабязна паведамляе "Еўрарадыё"

У Менску сёння таксама затрымалі кіраўніка аргкамітэта партыі “Справядлівы свет” Валерыя Ухналёва.

Учора пад ноч супрацоўнікі праваахоўных органаў спрабавалі трапіць да праваабаронцы Алены Танкачовай. Яна не адамкнула ім дзвярэй. Яны званілі таксама ў суседскія дзверы. На момант прыезду сяброў нікога пад дзвярыма не было. Сяброў, пасля яе трывожнага допісу на Фэйсбуку, прыехала аж 15 чалавек на працягу лічаных хвілін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства