З офіса Дзмітрыя Уса забралі ўсю тэхніку і выбарчую дакументацыю
https://spring96.org/be/news/40121
2010
2010-12-24T15:30:00+0200
2010-12-24T15:30:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Тры гадзіны працягваўся ператрус на офісе выдавецкага прадпрыемства "Трывіюм", дырэктарам якога з'яўляецца Дзмітрый Ус.
Дзмітрый Ус: "Забралі камп’ютары, падпісныя лісты, улёткі, звароты ў АБСЕ, увогуле ўсю дакументацыю, звязаную з выбарамі. Усё апісалі, пагрузілі і паехалі..."
Ордэр быў падпісаны намеснікам пракурора Беларусі, дадаў Дзмітрый Ус.