У СІЗА Жодзіна не прымаюць незалежную прэсу для асуджаных
https://spring96.org/be/news/40080
2010
2010-12-23T17:50:00+0200
2010-12-23T17:50:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта БАЖ паведамілі актывісты зарэгістраванага ва Украіне Фонда развіцця прававых тэхналогій.
У аддзяленні РАУС Жодзіна, у якім зараз прымаюць перадачы для затрыманых, адмовіліся прымаць «Нашу Ніву», «Новы час», «Белорусы и рынок», «Белгазету».
«Мы запыталіся – чаму, і нам адказалі вельмі пераканаўча: “Таму!” –
распавёў БАЖ адзін з супрацоўнікаў Фонду развіцця прававы тэхналогій.
Разам з незалежнымі газетамі не прынялі кнігу Валянціна Акудовіча “Код адсутнасці”.
Актывісты фонду зладзілі перадачы для затрыманых у часе акцыі 19 снежня людзей, якія адбываюць адміністратыўнае пакаранне у СІЗА Жодзіна. Нягледзячы на афіцыйны дазвол перадаваць затрыманым прэсу і кнігі, зрабіць гэта аказалася няпроста.