viasna on patreon

Сяргей Марцалеў так і не даехаў да "Белсату"

2010 2010-12-23T20:16:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі супрацоўнікі тэлеканалу "Белсат". Нагадаем, што кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ехаў з Мінску ў Варшаву.

Уначы Марцалева памежнікі знялі з цягніка Мінск—Варшава і нічога пры гэтым яму не патлумачылі. Палітыка перадалі ў Ленінскі РАУС Брэста. Марцалеву сказалі, што зранку з'явіцца намеснік начальніка РАУС і патлумачыцьтры яму прычыну затрымання.

У абед міліцыянты паведамілі Еўрарадыё, што Марцалева адпусцілі з пастарунку. Сам палітык таксама паведаміў работнікам "Белсата", што знаходзіцца на волі. Аднка пасля гэтага сувязь з ім адсутнічае, у Варшаве Марцалеў так і не аб'явіўся.

Не выключана, што яго, як і кандыдатаў у прэзідэнты ды кіраўнікоў іх штабоў, даставілі ў КДБ па справе аб "масавых беспарадках у Мінску". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства