Суд Рэчыцкага раёну вынес папярэджаньне актывісту штаба А. Казуліна Алегу Шабетніку
https://spring96.org/be/news/4007
2006
2006-03-20T10:00:00+0200
2006-03-20T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Нагадаем, што А. Шабетнік быў затрыманы ў другой палове дня 17 сакавіка ў Рэчыцы за распаўсюд агітацыйнай літаратуры. Аднак у аддзяленьені актывісту прад’явілі абвінавачаньне ў непрыстойных паводзінах і брыдкаслоўі і склалі адміністратыўны пратакол аб парушэньні грамадзкага парадку. Паколькі суд да таго часу быў зачынены, А. Шабетніка затрымалі да 20 сакавіка.
Як паведаміў БелаПАН А. Шабетнік, сёньня зраніцы адбылося судовае паседжаньне. Актывіст адзначыў, што не лаяўся нецэнзурна на вуліцы, чаму ёсьць два сьведкі. Па выніках слуханьняў судзьдзя вынес папярэджаньне аб недапушчальнасьці брыдкаслоўя ў грамадзкіх месцах і адпусьціў А. Шабетніка з залы суда.