viasna on patreon

“Гомельская праўда”: Заточку арматуры хацелі замовіць сябры партыі Статкевіча

2010 2010-12-23T13:38:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўная газета “Гомельская праўда” сцвярджае, што замову на нарэзку і заточку арматуры спрабавалі зрабіць у Жлобіне прыхільнікі кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Раней тэлеканал “РТР-Беларусь” паведамляў, што невядомы мужчына званіў з такой заяўкай на жлобінскі завод.

21 снежня ў артыкуле Алены Аленчанкі “Жалезныя аргументы”, змешчаным на другой старонцы, паведамляецца наступнае: “У пачатку снежня ў праваахоўныя органы звярнуўся жыхар Жлобіна. Ён распавёў пра тое, што да яго прыязджалі сябры “БСДП Народная Грамада”, якой кіруе кандыдат у пПрэзідэнты Мікалай Статкевіч. Мужчыне прапанавалі сесці ў машыну для размовы, дзе папрасілі дапамагчы ў вырабе штыроў з арматурнага прута ў колькасці 2,5 – 3 тысячы штук. Пры гэтым не хавалі, што з такімі жалезнымі аргументамі ўвечары 19 снежня на плошчы ў Мінску падчас акцыі непадпарадкавання яны будуць “не з пустымі рукамі”. Мужчына падумаў пра лёс людзей, якія могуць пацярпець ад рук гэтых узброеных прутамі рук, і ў просьбе адмовіў”.

Далей “Гомельская праўда” пераказвае інфармацыю, якую паказаў 19 снежня тэлеканал “РТР-Беларусь”. Але газета дапаўняе яе канкрэтнай датай:  “У той жа дзень, 7 снежня, дырэктару ААТ “Жлобінскі рамонтна-механічны завод” Ігару Нікіціну затэлефанаваў невядомы і пацікавіўся магчымасцю выканаць працы па нарэзцы і заточцы арматуры ў колькасці 3000 штук. Для чаго патрэбна такая колькасць металічных прутоў, той, хто тэлефанаваў, не патлумачыў. Кіраўнік адмовіў, спаслаўшыся на загружанасць прадпрыемства”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства