viasna on patreon

Брэст: Давераная асоба Някляева звярнуўся ў раённую выбарчую камісію

2010 2010-12-23T13:37:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/koushm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Николай Ковш, доверенное лицо кандидата в президенты В. Некляева

Николай Ковш, доверенное лицо кандидата в президенты В. Некляева

Мікалай Коўш, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, накіраваў заяву ў Маскоўскую раённую выбарчую камісію г.Брэста па выбарах прэзідэнта РБ. Мікалай Коўш адзначае, што “шматлікія факты сведчаць аб найгрубейшых парушэннях Выбарчага кодэкса ў ходзе мінулай выбарчай кампаніі”, у чым аўтар заявы змог пераканацца падчас назірання за выбарамі ў дзень галасавання на ўчастку № 73 у Брэсце.

У мэтах аб'ектыўнай ацэнкі вынікаў волевыяўлення грамадзян Мікалай Коўш просіць прадаставіць звесткі аб выніках падліку галасоў па кожным участку ў Маскоўскім раёне г.Брэста і копію накіраванага ў раённую камісію пратаколу з выбарчага ўчастка № 73. "Улічваючы, што праведзеныя выбары абвешчаныя празрыстымі і адкрытымі, спадзяюся, што прадастаўленне гэтай інфармацыі не патрабуе нейкіх намаганняў", - адзначае ў сваёй заяве даверана асоба аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства