viasna on patreon

Сёння ў судзе Ленінскага раёна г. Магілёва суддзя Тарасава асудзіла актывіста ЗУБРа Алега Мяцеліцу на 5 сутак арышту

2006 2006-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў судзе Ленінскага раёна г. Магілёва суддзя Тарасава асудзіла
актывіста ЗУБРа Алега Мяцеліцу на 5 сутак арышту за парушэнне арт. 156
КаАП РБ.

А.Мяцеліца прызнаны суддзёй вінаваты ў тым, што, згодна з пратаколам,
"18 марта 2006 г. в 20 часов 17 минут возле дома №182 по ул. Крупской выражался
грубой нецензурной бранью, толкался, чем нарушал общественный порядок и
спокойствие граждан".

Пратакол накіраваў у суд намеснік загадчыка Ленінскага РАУС г.
Магілёва падпалкоўнік Чугуноў.

А.Мяцеліца павінен быў выйсці на волю пасля двух пятнаццацісуткавых
арыштаў а 20-15 18 сакавіка.

Згодна з пратаколам, ўжо праз дзве хвіліны пасля выхаду на волю апазыцыйны
актывіст учыніў правапарушэнне, паспеўшы пераадолець за гэтыя дзве
хвіліны больш 2-х кіламетраў паміж ІЧУ, з якога ён нібыта быў
вызвалены, і домам №182 па вул. Крупскай, дзе нібыта адбылося
правапарушэнне.

Жонка і адвакатка А.Мяцеліцы Наталля Мяцеліца сустракала мужа вечарам
18 сакавіка ля выхаду з ІЧУ, але, як яна сцвярджае, ён так і ня быў
вызвалены. Алег Мяцеліца, па яе словах, ў гэты час знаходзіўся ўжо ў
РАУСе Ленінскага раёну г. Магілёва, дзе яму яшчэ а 18-00 паказалі
падрыхтаваны пратакол пра правапарушэнне, якое ён здзейсніць праз дзве гадзіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства