viasna on patreon

Сёньня ў Менску адбудуцца суды над затрыманымі напярэдадні актывістамі апазіцыі

2006 2006-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інфармацыя пра затрыманьні актывістаў апазіцыі, моладзевых арганізацыяў і рухаў, сяброў перадвыбарчых штабоў дэмакратычных кандыдатаў няспынна паступала на працягу апошніх дзён. Паколькі ў выходныя дні суды не працавалі, над усімі затрыманыя з пятніцы судовыя разгляды адбудуцца сёньня. Дакладная колькасьць затрыманых, якія паўстануць перад судзьдзямі, невядомая.

Вядома, што ў судзе Савецкага раёну Менску адбудуцца судовыя працэсы над Алесем Зарэмбюком, Сяргеем Салашам, Юрыем Карэтнікавым, Зьміцерам Мацельскім, Яўгенам Скрабутанам, Сяржуком Кастыленкам, якія былі затрыманыя 17 сакавіка на кватэры. У гэтым жа судзе будзе разглядацца справа Івана Марозава, затрыманага 18 сакавіка.

У судзе Маскоўскага раёну адбудуцца судовыя разгляды адміністратыўных справаў па арт. 156 КаАП РБ (дробнае хулінагства) у адносінах да Аляксея Шэіна і Юрыя Гіцэвіча. Яны былі затрыманыя 19 сакавіка ў сябе на кватэрах пасьля 18 гадзінаў.

Суд чакае таксама лідэра незарэгістраванай “Беларускай Партыі Свабоды” Сяржука Высоцкага, якога разам з чатырма паплечнікамі затрымалі 19 сакавіка напярэдадні мітынгу на Кастрычніцкай плошчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства