На Кастрычніцкай плошчы сабралося каля 10 тысяч чалавек
https://spring96.org/be/news/4000
2006
2006-03-19T10:00:00+0200
2006-03-19T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
21-00
Нягледзячы на тое, што станцыі метро "Кастрычніцкая" і "Купалаўская" закрытыя, а аўтобусы не спыняюцца, з кожнай хвілінай людзей становіцца ўсё больш. Карэспандэнтка Радыё Свабода перадала: "Людзі спыняюцца. Аўтамабілі сігналяць на знак салідарнасьці. На гэты момант я налічыла 42 бел-чырвона-белыя сьцягі. Столькі мы бачылі толькі ў 1996 годзе.
На плошчы адчуваецца атмасфера сьвята. Людзей усё больш і больш. Супрацоўнікі міліцыі сядзяць у аўтобусах. Ніхто пакуль не выходзіць. Побач стаяць людзі ў цывільным. Людзі скандуюць "Свабоду! Свабоду!". Яна патрабуюць пераменаў.
На плошчы на гэты момант не працуюць мабільныя тэлефоны".