Кастусёў рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі
https://spring96.org/be/news/39973
2010
2010-12-22T09:24:58+0200
2010-12-22T09:24:58+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН, што рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі. Заяву Кастусёў ужо падпісаў, аднак да яе неабходна падрыхтаваць дадатак, які пацвярджае факты парушэнняў, што былі зафіксаваны ў працэсе выбарчай кампаніі, падкрэсліў Кастусёў.
Паводле слоў палітыка, над зместам дадатку працуюць каманды
ўсіх былых кандыдатаў у прэзідэнты. Юрысты павінны закончыць гэтую работу сёння
22 снежня, адзначыў Кастусёў.
Чакаецца, што заява аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі
паступіць у ЦВК сёння.