Адказы на найбольш частыя пытанні наконт затрыманых
Дзе знаходзіцца той ці іншы чалавек? Што можна перадаваць затрыманым у ізалятар часовага ўтрымання? Хто можа абскардзіць судовую пастанову? Чым можна дапамагчы? Чытайце адказы на пытанні, якія найбольш часта паступаюць да праваабаронцаў у тэлефанаваннях.
1. Дзе знаходзіцца той ці іншы чалавек?
Па інфармацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна” на дадзены момант адміністратыўна затрыманыя могуць знаходзіцца ў трох месцах:
- у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна (г.Мінск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36; тэл.: (017) 220 44 42);
- у Мінскім РУУС (г.Мінск, вул.Ф.Скарыны, 20; тэл.: (017) 268 88 02);
- у Жодзінскім РУУС (г.Жодзіна, ул.Сухаградская, 1; тэл.: (8 017 75) 33 4 44).
2. Што можна перадаваць затрыманым у ізалятар часовага ўтрымання?
Падрабязная інфармацыя пра тое, што прымаюць у перадачах для затрыманых, якія знаходзяцца на Акрэсціна (тое ж самае датычыцца і Мінскага РУУС) апублікавана на сайце “Нашай Нівы”. Там жа дадалася інфармацыя пра перадачы ў Жодзінскі РУУС. Аднак, па некаторай інфармацыі, сёння там прымалі ежу.
У ЦІП на Акрэсціна перадачы прымаюцца з 9.00 да 13.00 (21 снежня дадаткова прымалі з 14.00 да 17.00).
У Мінскім РУУС - з 10.00 да 17.00.
У Жодзінскім РУУС – з 14.00 да 17.00.
3. Хто можа абскардзіць судовую пастанову?
Згодна з артыкулам 12.1. Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністратыўных правапарушэнэннях, пастанова па справе аб адміністратыўным правапарушэнні можа быць абскарджана асобай, у дачыненні да якой яна вынесена, пацярпелым, іх прадстаўнікамі, абаронцам. Згодна з артыкулам 4.5. гэтага кодэкса, прадстаўніком і абаронцам асобы можа быць толькі адвакат, то бок, бацькі і родныя абскардзіць ад свайго імя пастанову не могуць. Можна звярнуцца ў любую юрыдычную кансультацыю, заключыць дамову з адвакатам, які азнаёміцца з матэрыяламі справы ў судзе, наведае асуджанага і падасць касацыйную скаргу ў Мінскі гарадскі суд. Адвакат працуе за ўзнагароду, якая складае ў сярэднім каля 500 тысяч беларускіх рублёў.
4. Чым можна дапамагчы?
Калі вы ведаеце затрыманых людзей, якім няма каму аднесці перадачу, альбо проста хочаце дапамагчы і аднесці перадачу асабіста, паведамляйце па тэлефонах: (017) 280 88 63 ці (029) 620 34 87.
На Управе Партыі БНФ таксама арганізаваны збор рэчаў і грашовых сродкаў у дапамогу арыштаваным. Людзі, якія хочуць дапамагчы, могуць прыходзіць на Управу па адрасе: Мінск, пр-т Машэрава, 8 (былая вул.Варвашэні ў раёне ст.м. “Плошча Перамогі”) ці тэлефанаваць на нумары: (029) 685 52 39 (Сяржук), (017) 284 50 12.