viasna on patreon

Скаргі праваабаронцы былі разгледжаны пасля выбараў

2010 2010-12-20T12:10:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marhotka_100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Раніцай 19 снежня доўгатэрміновым назіральнікам Леанідам Мархоткам  былі пададзены тры скаргі аб грубых парушэннях выбарчага працэсу ў Салігорскую камісію па выбарах. Разгледжаны яны былі толькі ў 22:30 - праз дзве с паловай гадзіны пасля заканчэння галасавання, што з'яўляецца грубейшым парушэннем выбарчага працэсу.

- Скаргі пададзеныя ў асноўны дзень галасавання мусяць быць разгледжаны ў гэты ж дзень, каб была магчымасць выправіць сітуацыю да пачатку падліку галасоў. Як бачым, тэрытарыяльная камісія пайшла на грубейшае парушэнне і, па сутнасці, магла даць толькі нічога ўжо ня вырашаючую адпіску. Так і адбылося, - кажа праваабаронца Беларускага Хельсінскага Камітэту. - Уласна, нават гэты пратэрмінаваны разгляд адбыўся толькі таму, што я ўзняў гэтае пытанне пад час працы Салігорскай тэрытарыяльнай камісіі ў прысутнасці міжнародных назіральнікаў з місіі БДІПЧ АБСЕ.

Аналагічныя скаргі былі накіраваны ў Салігорскую раённую пракуратуру, разгледжанне якіх таксама мусіла быць праведзена ў гэты ж дзень. Аднак абсалютна ніякіх паведамленняў з пракуратуры па выніках разгляду гэтых заяваў 19 снежня доўгатэрміновы назіральнік Л.Марахотка так і не атрымаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства