viasna on patreon

Ус і Кастусёў — на волі

2010 2010-12-20T19:31:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kastusiourygor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў

Пасля допытаў  у КДБ адпусцілі экс-кандыдатаў у прэзідэнты Дзмітрыя Уса і Рыгора Кастусёва, паведаміла Еўрапейскае Радыё.

І Ус, і Кастусёў былі затрыманыя ўначы 20 снежня пасля сілавога разгону апазіцыйнай акцыі пратэсту ў Мінску. Абодва былі дастаўленыя для размовы ў КДБ.

Пры гэтым у СМІ ад Уса прыйшла заява, у якой ён асудзіў справакаваныя ўдзельнікамі мітынгу, які пачаўся на Кастрычніцкай плошчы, беспарадкі, і спробу сілавога захопу будынка ўрада. Сам ён удзельнічаў у акцыі на пачатковым этапе, бо лічыў, што яна будзе насіць выключна мірны характар. У цяперашні момант ён знаходзіцца дома.

Вызвалены каля 15.00 Кастусёў падчас прэс-канферэнцыі ў офісе Партыі БНФ распавёў журналістам аб падрабязнасцях затрымання і адказаў на шэраг пытанняў.

«Партыя БНФ ускладае адказнасць за разгон мірнай маніфестацыі на беларускія ўлады. Мы лічым, што вынікі выбараў не могуць быць прызнаныя міжнароднымі структурамі, а таксама заклікаем выказаць салідарнасць з усімі затрыманымі», — заявіў Кастусёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства