viasna on patreon

Нямецкія зялёныя патрабуюць неадкладна вызваліць арыштаваных апазыцыянэраў

2010 2010-12-20T19:15:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такую заяву зрабілі дэпутаткі Бундэстагу ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк і Кляўдыя Рот.

«Мы асуджаем брутальныя дзеяньні беларускіх сіл бясьпекі супраць дэманстрантаў, сыстэматычныя затрыманьні прадстаўнікоў апазыцыі і праваабаронцаў. Наша падтрымка і салідарнасьць накіраваныя тым дзясяткам тысяч, якія скарысталі сваё права на свабоду выказваньняў і сходаў у сувязі з маніпуляцыямі на выбарах. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня затрыманых!»

Паводле нямецкіх «зялёных», падобныя падзеі могуць чарговым разам абцяжарыць супрацоўніцтва Беларусі з ЭЗ у рамках «Усходняга партнэрства».

У той жа час, перакананыя Марылюіза Бэк і Кляўдыя Рот, неабходна і далей падтрымліваць на практыцы апазыцыю і грамадзянскую супольнасьць у Беларусі. Палітыкі выступаюць за візавую падтрымку і за магчымасьць працягнуць вучобу за мяжой тым студэнтам, якія будуць мець праблемы ў сувязі з удзелам у дэманстрацыі.

Да патрабаваньня дэпутатаў Бундэстагу ад фракцыі зялёных неадкладна вызваліць затрыманых дэманстрантаў сёньня ж далучыліся і нямецкія сацыял-дэмакраты

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства