Загадам мiнiстра iнфармацыi Беларусi Мiхаiла Падгайнага прыпынены выхад незалежнай газеты “Правiнцыялка, якая распаўсюджвалася ў Столiнскiм раёне Брэсцкай вобласьцi.
https://spring96.org/be/news/399
2003
2003-04-23T10:00:00+0300
2003-04-23T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падставай для прыпыненьня выхаду газеты зьявілася тое, што, рэдакцыя “Правiнцыялкi” без узгадненьня зь Мiнiстэрствам iнфармацыі і мясцовымi ўладамi зьмянiла тэматыку выданьня i юрыдычны адрас. Варта заўважыць, што раней нiякiх афiцыйных папярэджаньняў аб парушэньнях закону рэдакцыя не атрымлiвала. Апошнi час “Правiнцыялка” выходзiла замест iншай незалежнай газэты — “Вечерний Столин”, якая таксама была закрытая Мiнiстэрствам iнфармацыi на трохмесячны тэрмiн. Здарылася гэта напярэдаднi выбараў у мясцовыя саветы. Заснавальнiк i рэдактар абедзьвюх газэтаў Аляксандар Iгнацюк упэўнены, што iнiцыятыва спыненьня выхаду ягоных выданьняў належыць берасьцейскiм i столiнскiм уладам. (Паводле інфармацыі «Радыё Свабоды»)