viasna on patreon

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 13 Аб некаторых пытаньнях грамадзянскай судавытворчасьці

2003 2003-04-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адпаведнасьці з часткай трэцяй артыкулу 101 Канстытуцыі Беларусь пастанаўляю:

1. Вызначыць, што ўпаўнаважаныя грамадскіх аб’яднаньняў (арганізацый) могуць быць прадстаўнікамі фізічных асобаў па грамадзянскіх справах у агульных судах толькі ў тым выпадку, калі законам ім прадастаўлена права прадстаўляць і абараняць ў судзе правы і законныя інтарэсы членаў гэтых грамадскіх аб’яднаньяў (арганізацый) і іншых асобаў.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:
сумесна з Рэспубліканскай калегіяй адвакатаў вывучыць практыку аказаньня юрыдычнай дапамогі фізічным і юрыдычным асобам пры разглядзе грамадзянскіх справаў у агульных судах і пры неабходнасьці ў вызначаным парадку ўнесьці прапановы па яе ўдасканаленьні;

забясьпечыць прывядзеньне актаў заканадаўства ў адпаведнасьць з дадзеным Дэкрэтам.

3. Дадзены Дэкрэт уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасьля яго афіцыйнага апублікаваньня, зьяўляецца часовым і згодна частцы трэцяй артыкулу 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
15 красавіка 2003 года Мінск

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства