viasna on patreon

Вядомыя музыкі далучыліся да кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

2010 2010-12-18T19:11:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/volskihamenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лявон Вольскі і Алег Хаменка вырашылі не толькі выканаць свой грамадзянскі абавязак – прыняць удзел у выбарах прэзідэнта Беларусі, але і стаць сведкамі таго, наколькі працэс волевыяўлення грамадзянаў краіны адпавядае заканадаўчым нормам пры правядзенні галасавання.

17 снежня музыкі зарэгістраваліся ў якасці назіральнікаў на двух выбарчых участках – №1 і №7 Партызанскага раёну сталіцы. Атрымаўшы партфелі з нататнікамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і інструкцыі для назіральнікаў, яны накіраваліся ў Лінгвістычны ўніверсітэт, дзе знаходзіцца адзін з участкаў.

Лявон Вольскі кажа, што большасць студэнтаў на ім ужо прагаласавала, але, паколькі існуюць розныя механізмы ціску на студэнтаў, то іх цалкам можна зразумець.

На пытанне, ці звярталася моладзь за аўтографамі, пабачыўшы музыкаў, Лявон адказаў, што студэнты ў прынцыпе пачувалі сябе ніякавата і сарамліва, бо супрацьстаяць прымусу вельмі цяжка.

Сябры ўчастковай камісіі паставіліся да Вольскага з Хаменкам досыць лаяльна. Заўтра музыкі працягнуць назіранне і заступяць на вахту а 8 раніцы.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства