viasna on patreon

Магілёў. Давераную асобу Дзмітрыя Уса міліцыянер выправадзіў з участка

2010 2010-12-18T18:02:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjavybuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Уладзіміра Новікава, давераную асобу кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Уса, супрацоўнік міліцыі выправадзіў з выбарчага ўчастка №152, што знаходзіцца ў сярэдняй школе №17.

Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як жанчына-выбаршчык пажылога ўзросту ўкінула бюлетэнь у скрыню, не паставіўшы “птушачкі” за свайго кандыдата. Яна падыйшла да сталоў, дзе выдавалі бюлетэні для галасавання, і пачала прасіць сябраў выбарчай камісіі, каб тыя выдалі ёй яшчэ адзін бюлетэнь альбо дасталі той, які яна ўжо ўкінула ў скрыню.

“Сябры выбарчай камісіі адмовілі ёй, спаслаўшыся на тое, што ўскрываць скрыню па законну нельга, - гаворыць Уладзімір Новікаў. - Тады я падыйшоў да жанчыны і сябра выбарчай камісіі і параіў жанчыне звярнуцца з гэтым пытаннем да старшыні камісіі, што яна і зрабіла. Пасля гэтага я пайшоў на сваё месца, каб назіраць далей за працэсам галасавання”.

Праз пяць хвілін старшыня камісіі падыйшла да У.Новікава.

“Яна спытала, ці падыходзіў я да сталоў, дзе адбываецца выдача бюлетэняў. Я адказаў, што так, бо раіў выбаршчыцы звярнуцца ў праблемнай сітуацыі да вас. Пасля гэтага яна сказала, што пазбаўляе мяне акрэдытацыі на ўчастку і папрасіла супрацоўніка міліцыі выправадзіць мяне на вуліцу, што ён паспяхова і выканаў”, - працягвае давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты.

Уладзімір адзначае, што ён мае права як давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты прысутнічаць на любых выбарчых участках і яму не патрэбна ніякая акрэдытацыя.

“Я спрабаваў некалькі разоў вярнуцца назад на гэты выбарчы ўчастак, але мяне не пускалі. З гэтай нагоды я рыхтую скаргу ў раённую выбарчую камісію”, - паведамляе Новікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства