Кіраўніку аршанскага Маладога Фронту, сябру мясцовага штабу А. Мілінкевіча Ігару Казьмерчаку пагражае звальненьне з працы.
https://spring96.org/be/news/3959
2006
2006-03-17T10:00:00+0200
2006-03-17T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведамляе www.belngo.infoІ. Казьмерчак працуе выкладчыкам аршанскай школы мастацтваў. Сёньня ён узяў адгул на працы на суботу і нядзелю, папярэдзіў дзяцей, што заняткі пераносяцца, і зьехаў з гораду. Неўзабаве яму на мабільны тэлефон патэлефанаваў дырэктар школы мастацтваў, які сказаў, што яго "не адпускаў", а таму "заўтра мусіць быць на працы". У адваротным выпадку, моладзеваму актывісту пагражае звальненьне. Па некаторых зьвестках, гэта была ініцыятыва не самога дырэктара — яму было тэлефанаваньне, відаць, з «кампэтэнтных органаў». Акрамя таго, на панядзелак, 20 сакавіка, І. Казьмерчак, выкліканы позвай у ваенкамат.