viasna on patreon

Кіраўніку аршанскага Маладога Фронту, сябру мясцовага штабу А. Мілінкевіча Ігару Казьмерчаку пагражае звальненьне з працы.

2006 2006-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе www.belngo.infoІ. Казьмерчак працуе выкладчыкам аршанскай школы мастацтваў. Сёньня ён узяў адгул на працы на суботу і нядзелю, папярэдзіў дзяцей, што заняткі пераносяцца, і зьехаў з гораду. Неўзабаве яму на мабільны тэлефон патэлефанаваў дырэктар школы мастацтваў, які сказаў, што яго «не адпускаў», а таму «заўтра мусіць быць на працы». У адваротным выпадку, моладзеваму актывісту пагражае звальненьне. Па некаторых зьвестках, гэта была ініцыятыва не самога дырэктара — яму было тэлефанаваньне, відаць, з «кампэтэнтных органаў». Акрамя таго, на панядзелак, 20 сакавіка, І. Казьмерчак, выкліканы позвай у ваенкамат.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства