Жодзіна: Назіральнікаў размясцілі ў калідоры (фота)
https://spring96.org/be/news/39567
2010
2010-12-17T23:13:29+0200
2010-12-17T23:13:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zodzina-mescy-nazir-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На выбарчым участку №12 (знаходзіцца ў СШ №8) камісія размясціла назіральнікаў у калідоры, адкуль проста немагчыма было бачыць, як адбываецца працэс галасавання.
Першая спроба назіральнікаў адстаяць свае правы была безвыніковай. Пасля напісання заявы і складання шэрагу актаў старшыня камісіі сп.Зыль папярэдзіў аднаго з назіральнікаў (А.Леўшыка), што выдаліць яго з участку. Да таго ж назіральнікам забаранілі нават падымацца з месцаў. Так працягвалася два першыя дні датэрміновага галасавання, і толькі на трэці сітуацыя змянілася пасля чарговай скаргі і тэлефанавання ў гарадскую камісію. Назіральнікаў нарэшце перасадзілі з калідору і нават пачалі даваць ім інфармацыю.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”