Жодзіна: На назіральнікаў аказваецца ціск па месцах працы
https://spring96.org/be/news/39565
2010
2010-12-17T22:23:14+0200
2010-12-17T22:23:14+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/naziranniezabaronena.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра тое, што назіральнікаў з Жодзіна Андрэя Зубру, Святлану Лапіцкую і Сяргея Салаўёва тэрмінова адклікалі на працоўныя месцы пасля іх рэгістрацыі на ўчастках у першы дзень датэрміновага галасавання, “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ўжо паведамлялі.
Тэндэнцыя абмежавання магчымасцяў назіраць за выбарчым працэсам працягнулася і ў наступныя дні. 15 снежня дырэктар жодзінскага хлебазаводу Алег Забароўкі выклікаў да сябе супрацоўніка гэтага прадпрыемства Іллю Хоміча, які зарэгістраваны назіральнікам на ўчастку для галасавання №10. Размова дырэктара з падначаленым была звязаная з ягонай працай назіральнікам і магчымымі праблемамі падаўжэння і змены ўмоваў працоўнага кантракту.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”