Бабруйск: “Хімікі” і хакеісты ўжо прагаласавалі
https://spring96.org/be/news/39561
2010
2010-12-17T21:53:25+0200
2010-12-17T21:53:25+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hakeisry.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскім праваабаронцам стала вядома, што зняволеныя, якія адбываюць пакаранне ў выпраўленчай установе №2, прагаласавалі датэрмінова. Іх, як і ў мінулыя выбарчыя кампаніі, сабралі ўсіх разам, завялі на выбарчы ўчастак №63, і там “хімікі” аддалі свае галасы.
Таксама не дачакаліся дня выбараў хакеісты і трэнерскі корпус зборнай Беларусі, якія прагаласавалі на адным з бабруйскіх выбарчых участкаў (у горадзе зараз праходзіць моладзевы чэмпіянат). Газета “Бабруйскае жыццё” тлумачыць такую паспешнасць тым, што ў дзень выбараў беларускія спартсмены будуць праводзіць апошні матч чэмпіяната. Але якім чынам людзі, якія не маюць бабруйскай прапіскі, прагаласавалі ў Бабруйску – застаецца ў сакрэце.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”