Орша: Сябра ўчастковай камісіі прагаласаваў супраць выканання выбарчага закона
https://spring96.org/be/news/39549
2010
2010-12-17T19:51:01+0200
2010-12-17T19:51:01+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vybary-kodex.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кур'ёзны выпадак адбыўся на ўчастку для галасавання № 58 па г. Орша. Сябра камісіі Уладзімір Палівода, вылучаны ад партыі «Справядлівы свет» прапанаваў падлік галасоў выбаршчыкаў у строгай адпаведнасці з палажэннямі Выбарчага кодэкса. І запатрабаваў паставіць гэтае пытанне на галасаванне.
Што і было зроблена. Вынікі галасавання, якое адбылося 10 снежня, як сведчыць пратакол, - такія:
«За» - 13 чал., «Супраць» - 1 чал.
Выходзіць, што адзін з сябраў камісіі адкрыта прагаласаваў супраць захавання нормаў Выбарчага кодэкса.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»