Барысаў. На прапанову назіральнікаў - матам
Нечаканую рэакцыю выклікала ў намесніка старшыні камісіі № 65 горада Барысава Васіля Зайцава падача назіральнікамі прапановы па ўдасканаленні працэдуры падліку галасоў. У прысутнасці сябраў камісіі і выбаршчыкаў ён заявіў: «Што вы х ... ёй займаецеся! Сядзіце тут і сядзіце! ».
Прапанова назіральнікаў Уладзіміра Баранава і Сяргея Халіманцэвіча была ў тым, каб сябры камісіі падлічвалі галасы выбаршчыкаў наступным чынам: адкрыццё скрыняў для галасавання і падлік галасоў робіцца асобна па кожнаму кандыдату па чарзе - спачатку падлічваюцца бюлетэні, якія знаходзіліся ў скрыні для датэрміновага галасавання, затым - знаходзіліся ў пераносных скрынях, якія выкарыстоўваліся пры галасаванні па месцы знаходжання выбаршчыкаў, і пасля гэтага - у скрынях для галасавання, якія знаходзіліся ў дзень выбараў у памяшканні ўчастка для галасавання. Сябры ўчастковай камісіі сартуюць бюлетэні са скрыні для галасавання, па галасах, па дадзеных за кожнага з кандыдатаў, а таксама па дадзеных супраць усіх кандыдатаў, і адначасова аддзяляюць несапраўдныя бюлетэні. Прапанова была пададзена ў пісьмовай форме.
«Мы папрасілі старшыню камісіі разгледзець нашу прапанову і зацвердзіць прапанаваны намі парадак падліку на паседжанні камісіі, - распавядае назіральнік Сяргей Халіманцэвіч.
- І тут намеснік старшыні Васіль
Зайцаў ў прысутнасці сябраў камісіі, назіральнікаў, выбаршчыкаў і міліцыянта
заяўляе: «Што вы х ... ёй займаецеся! Сядзіце тут і сядзіце! І не лезьце не ў
сваю справу! ». Можа, учорашні выступ Лукашэнкі на камісію так падзейнічаў? »
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»