Барысаў. Насуперак здароваму сэнсу ...
Замест таго, каб перадаць пісьмовы адказ на заяву назіральніка яму ў рукі, сябры выбарчай камісіі № 12 горада Барысава вырашылі скарыстацца паслугамі пошты.Яшчэ ў першы дзень датэрміновага галасавання, 14 снежня, назіральнік Павал Пахабаў (на фота) напісаў у камісію заяву з просьбай дазволіць кругласутачна дзяжурыць на ўчастку. Да вечара яму ў вуснай форме адмовілі, але, паколькі заява была пісьмовай, абяцалі падмацаваць вусную адмову паперай.
Якое ж было здзіўленне назіральніка, калі ў яго прысутнасуі сябра камісіі запячатаў паштовы канверт з адмовай і адправіўся на пошту, каб адправіць яго Пахабаву на хатні адрас. «Я разумею, што парушэння заканадаўства тут няма - камісія можа даваць пісьмовы адказ на працягу трох дзён і перасылаць яго поштай, - распавядае Павел Пахабаў. - Але такія дзеянні, як адпраўка адказу па пошце, калі я сяджу літаральна ў пары метрах ад камісіі, проста супярэчаць разумнаму сэнсу. Што гэта? Дэманстратыўнае здзек?».
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»