viasna on patreon

Брэст: Пікет супраць датэрміновага галасавання

2010 2010-12-17T09:51:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-niakliaeu-1510.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятарамі правядзення двухгадзіннай акцыі на мясцовым чыгуначным вакзале сталі мясцовыя актывісты выбарчага штаба Уладзіміра Някляева. Раней чыгуначны вакзал у Брэсце не выкарыстоўваўся ў якасці тэрыторыі для перадвыбарнай агітацыі, хоць дадзены аб'ект не ўваходзіць у спіс месцаў, дзе падобныя акцыі забароненыя. Між тым, на вакзале заўсёды шматлюдна, таму, як лічыць адзін з кіраўнікоў рэгіянальнага штаба гэтага кандыдата ў прэзідэнты Ігар Маслоўскі, інфармацыя з заклікам не ісці на выбары да 19 снежня, даведзена да вялікай колькасці людзей. "Мы растлумачылі, у чым небяспека датэрміновага галасавання, - распавёў Маслоўскі. - У такім разе вялікая верагоднасць, што аддадзеныя галасы за альтэрнатыўных кандыдатаў будуць папросту скрадзеныя". 

Пікеты супраць датэрміновага галасавання штаб Уладзіміра Някляева ў Брэсце праводзіць і ў іншых ажыўленых месцах горада.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства