viasna on patreon

Віцебскіх назіральнікаў выдаляюць у калідор і забараняюць фатаграфаваць

2010 2010-12-16T19:27:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nophoto.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра забарону рабіць фотаздымкі паведамляе Антаніна Піванос, назіральніца на ўчастку №21 Кастрычніцкага раёну Віцебска. Тых, хто спрабуе адстойваць свае правы, выдаляюць – або з участка ўвогуле, або ў калідор.

Назіральніца Антаніна Піванос распавяла, што фатаграфаваць на выбарчым участку нельга нічога. Забарона тычыцца нават фатаграфавання выніковага пратаколу, які складаецца ў канцы кожнага дня датэрміновага галасавання.

- Паводле выбарчага заканадаўства, назіральнікі маюць права капіяваць такія звесткі, - разважае сябра партыі левых “Справядлівы свет” Анатоль Родзік, назіральнік у выбарчай камісіі Кастрычніцкага раёну. – Калі іншых умоваў няма – да прыкладу, няма ксераксу, - то чаму нельга , каб назіральнік сфатаграфаваў пратакол? Тым больш, чаго забараняюць фатаграфаваць, калі паўсюль сцвярджаецца, што выбарчы працэс ідзе без парушэнняў?

Тым не менш, парушэнні назіральнікамі адзначаюцца. У тым ліку яны часта звяртаюць увагу на разборныя скрыні для галасавання.

Алегу Сургану, назіральніку на выбарчым участку №17 Кастрычніцкага раёна, адмовілі ў тым, каб заклеіць паперай ці апячатаць бакі скрыні, якая лёгка разбіраецца і адчыняецца:

- Крычалі, што так рабіць не будуць. А потым увогуле заявілі, што назіральнікі будуць знаходзіцца ў калідоры, а не на ўчастку. У нас участак невялікі, на яго тэрыторыі каля 700 чалавек. Галасаванне ідзе ў маленькім пакойчыку ў гарадскім Цэнтры культуры. А мы сядзім у калідоры, дзе нічога не відаць і не чуваць.

Тыя назіральнікі, якія працуюць на ўчастках у віцебскіх школах, адзначаюць такую акалічнасьць: датэрміновае галасаванне вядзецца не ў асобных памяшканнях, а там, куды маюць доступ іншыя людзі, не датычныя выбараў. Да прыкладу, у настаўніцкай ці кабінеце завуча. Па сканчэнні тэрміна галасавання назіральнікі мусяць сыходзіць, а скрыні з бюлетэнямі застаюцца там, дзе вольна ходзяць школьныя супрацоўнікі. Таму не выключаны любыя фальсіфікацыі, кажуць назіральнікі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства