viasna on patreon

Бабруйск: Улады пільнуюць, каб апазіцыянеры не паехалі ў Мінск

2010 2010-12-16T19:11:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanchuk-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таісія Кабанчук, сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага

Таісія Кабанчук, сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага

Алена Мядзведзева, актывістка каманды Уладзіміра Някляева, распавяла, што на 20 снежня ёй прызначылі сустрэчу ў падатковай інспекцыі.

- На днях мяне ўжо запрашалі ў інспекцыю, я думала, нешта важнае, а яны мне прапанавалі падпісацца на часопіс па падатках, - распавядае Алена Мядзведзева. – Быццам бы нельга было сказаць аб гэтым па тэлефоне. Я ім кажу “у нас ідзе выбарчая кампанія, а вы мяне запрашаеце з-за нейкая драбязы”. На 20-е запрасілі быццам бы паразмаўляць пра мае фінансавыя справы, бо я прадпрымальніца. Але ж я зараз не гандлюю. Сказала, што ў чарговы раз выхожу замуж  і з 20 снежня ў мяне пачынаецца мядовы месяц. Гэта так людзі перажываюць, каб я не паехала на плошчу!

Таісія Кабанчук (на здымку), давераная асоба Віталя Рымашэўскага, распавяла, што актывістку БХД Ірыну Міхалап таксама папярэдзілі, каб не ехала ў Мінск.

- Яе выклікаў начальнік і сказаў, што калі Ірыну заўважаць на нейкіх фота ці відэаздымках з плошчы, то яго, начальніка, звольняць. Думаю, зараз пачнуць абтэлефаноўваць усіх нашых актывістаў з падобнымі папярэджаннямі, - мяркуе Таісія Кабанчук. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства